14.1.16

Litara-A: Прыгожая моладзь чытае беларускія вершы



 Праект Litara-A – рэсурс для тых, «хто любіць літаратуру і любіць яе па-беларуску». Настаўнік мінскай гімназіі №23 Дзяніс Бурко і кіраўнік відэастудыі «Zvonka» Павал Доўнар здымаюць густоўныя ролікі, у якіх сімпатычныя юнакі і дзяўчаты дэкламуюць вершы беларускіх паэтаў.
Што прачытаць, абіраюць самі героі відэа: гэта могуць быць як творы класікаў, так і вершы сучасных аўтараў.
Хлопцы з Litara-A кажуць, што кожны ахвочы можа звязацца з імі і выканаць улюбёны беларускі верш на прафесійную камеру. Гатовы ролік будзе змешчаны ў суполках праекта (youtube, facebook, vkontakte), у адным шэрагу з дэкламацыямі музыкі Вінсэнта і спартоўца Віталя Гуркова.
Спасылка на старонку праекта ў YouTube Літара-А



Комментариев нет:

Отправить комментарий