21.2.16

21 лютага - Дзень роднай мовы



 ДА МІЖНАРОДНАГА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ

ШТОГОД 21 ЛЮТАГА ВА ЎСІМ СВЕЦЕ АДЗНАЧАЕЦЦА МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ. СВЯТА ГЭТА, АБВЕШЧАНАЕ 17 ЛІСТАПАДА 1999 ГОДА НА 30-Й СЕСІІ ЮНЕСКА, НАКІРАВАНА НА ЗААХВОЧВАННЕ МОЎНАЙ РАЗНАСТАЙНАСЦІ І ШМАТМОЎНАЙ АДУКАЦЫІ І СПРЫЯЕ ЎСВЕДАМЛЕННЮ МОЎНЫХ І КУЛЬТУРНЫХ ТРАДЫЦЫЙ, ЯКІЯ ГРУНТУЮЦЦА НА ЎЗАЕМАРАЗУМЕННІ, ЦЯРПІМАСЦІ І ДЫЯЛОГУ. ЗАРАЗ У СВЕЦЕ НАЛІЧВАЕЦЦА КАЛЯ 6 ТЫСЯЧ МОЎ, І, ПА ПРАГНОЗАХ СПЕЦЫЯЛІСТАЎ, НЕДЗЕ 40 % З ІХ У БЛІЖЭЙШЫ ЧАС МОГУЦЬ ЗНІКНУЦЬ. ТАМУ НЕВЫПАДКОВА, ШТО ГУЧЫЦЬ ЗАКЛІК ЗБЕРАГЧЫ КОЖНУЮ МОВУ ЯК УВАСАБЛЕННЕ ЎНІКАЛЬНАГА СВЕТАБАЧАННЯ, ЯК ЖЫВУЮ І НАЙКАШТОЎНЕЙШУЮ СПАДЧЫНУ НАРОДАЎ. «РОДНАЯ МОВА, – ЯК ЗАЗНАЧЫЎ У 2009 ГОДЗЕ ГЕНЕРАЛЬНЫ ДЫРЭКТАР ЮНЕСКА КАІХІРА МАЦУУРА, – НЕАЦЭННА ДЛЯ КОЖНАГА З НАС. НА РОДНАЙ МОВЕ МЫ ГАВОРЫМ НАШЫ ПЕРШЫЯ СЛОВЫ І НАЙЛЕПШ ВЫКАЗВАЕМ СВАЕ ДУМКІ. ГЭТА ТАЯ АСНОВА, НА ЯКОЙ УСЕ ЛЮДЗІ БУДУЮЦЬ СВАЮ АСОБУ З МОМАНТУ СВАЙГО ПЕРШАГА ЎЗДЫХУ, І ЯНА ТОЕ, ШТО АРЫЕНТУЕ НАС НА ПРАЦЯГУ ЎСЯГО ЖЫЦЦЯ. ЯНА З’ЯЎЛЯЕЦЦА СПОСАБАМ, З ДАПАМОГАЙ ЯКОГА МОЖНА НАВУЧЫЦЬ ПАВАЖАЦЬ СЯБЕ, СВАЮ ГІСТОРЫЮ, СВАЮ КУЛЬТУРУ І ГАЛОЎНАЕ – ІНШЫХ ЛЮДЗЕЙ З УСІМІ ІХ АСАБЛІВАСЦЯМІ».

Для большасці жыхароў Рэспублікі Беларусь роднай з’яўляецца беларуская мова.
Беларуская мова адносіцца да ўсходнеславянскай падгрупы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Яна, безумоўна, мае шмат агульных граматычных і лексічных рыс з рускай і ўкраінскай мовамі. Аднак і спецыфічных адметнасцей багата ў нашай роднай мове. Гэта дзеканне і цеканне, аканне і яканне, зацвярдзелыя зычныя і суседняя мяккасць, у нескладовае і апостраф. А колькі самабытных беларускіх слоў! 
Дык давайце ж будзем размаўляць па-беларуску! І не толькі 21 лютага, а заўжды!