Паважаныя дзеці!

120 гадоў з дня нараджэння Канрата Крапівы

Ура! Канікулы!
Канікулы - час адпачынку ад урокаў і дамашніх заданняў, але і свой вольны час трэба праводзіць з карысцю. Прапаную Вам у час канікул адкласці далей тэлефон, выключыць камп'ютарную гульню і ўзяць ў рукі кнігу. Прачытайце, калі ласка, рэкамендаваныя творы і падзяліцеся з усімі сваёй радасцю! Праходзім па спасылцы, на сцікерах пішам назву твора і аўтара. Не забывайце напісаць сваё імя.
Вынікі Вашай працы -

Малайцы!
Міжнародны дзень чытання паэмы Якуба Коласа "Сымон-музыка"
4 снежня адзначаецца Міжнародны дзень чытання паэмы Якуба Коласа "Сымон-музыка", які праводзіцца з нагоды 90-годдзя з дня выхаду паэмы ў свет.
У гэты дзень у музеі класіка беларускай літаратуры ў Мінску адбудзецца адмысловая імпрэза. Акрамя таго, паэма “Сымон-музыка” прагучыць на шасці мовах у эфіры міжнароднага радыё "Беларусь". На працягу дня ўрыўкі вядомага твору будуць гучаць па-беларуску, па-руску, па-ўкраінску, па-казахску, па-англійску і па-іспанску.
Давайце далучымся да гэтай культурнай акцыі і мы! Знаходзім у інтэрнэце паштоўкі з ілюстрацыямі да паэмы "Сымон-музыка" і замацоўваем іх тут
Паважаныя вучні!!!
Вучні 6 класаў выконваюць гэтыя заданні: Алімпіядныя заданні для 6 класа
Вучні 7 класаў выконваюць гэтыя заданні: Алімпіядныя заданні для 7 класа
Віншуем пераможцаў дыстанцыйнай алімпіяды сярод вучняў 6 класаў!!!
Мацюк Аліна (6 "А")
Ваганава Наталля (6"Д")
2 месца
Пашнік Дзіяна (6 "В")
Някрэвіч Кацярына (6 "Б")
Паўшок Аляксандра (6 "В")
3 месца
Кель Лізавета (6 "В")
Сарэла Карына (6 "Д")
Валэйка Інга (6 "Д")
Комментариев нет:
Отправить комментарий