13.11.20

Беларускія прымаўкі 2.

Беларускія прымаўкі: Другая вязка (з субтытрамі на англійскай мове)
Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» 2011. Аўтар ідэі, рэжысёр і сцэнарыст Міхаіл Тумеля.
З мядзведзем дружы, а за стрэльбу – дзяржы.
Возу гною і вяселле дае дарогу.
Воцат не гарэлка, а кума – не жонка.
Ратаваны з вады конь і лужы баіцца.
Як пазычыць, то вочы як у сокала, а як аддаваць – то як у савы.
Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а позні - вочкі прадзірае.

Беларускія прымаўкі
Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» 2008. Аўтар ідэі, рэжысёр і сцэнарыст Міхаіл Тумеля.
Чорт чорта пазнаў дый на піва пазваў.
Воўк не пастух, а казёл не агароднік.
Сарока – калу, а кол – усяму сялу.
Анёлам ляцэў, а чортам сеў.
І баран бы касіў, каб хто за ім касу насіў.
Адзін пень агрэў, а другі спіну грэў.
Хоць саву аб пень, хоць пень аб саву, усё саве баліць.
Ведаў Бог, што не даў свінні рог.