Гэта цікава

 Да Міжнароднага дня роднай мовы

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята гэта, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Зараз у свеце налічваецца каля 6 тысяч моў, і, па прагнозах спецыялістаў, недзе 40 % з іх у бліжэйшы час могуць знікнуць. Таму невыпадкова, што гучыць заклік зберагчы кожную мову як увасабленне ўнікальнага светабачання, як жывую і найкаштоўнейшую спадчыну народаў. «Родная мова, – як зазначыў у 2009 годзе генеральны дырэктар ЮНЕСКА Каіхіра Мацуура, – неацэнна для кожнага з нас. На роднай мове мы гаворым нашы першыя словы і найлепш выказваем свае думкі. Гэта тая аснова, на якой усе людзі будуюць сваю асобу з моманту свайго першага ўздыху, і яна тое, што арыентуе нас на працягу ўсяго жыцця. Яна з’яўляецца спосабам, з дапамогай якога можна навучыць паважаць сябе, сваю гісторыю, сваю культуру і галоўнае – іншых людзей з усімі іх асаблівасцямі».

Для большасці жыхароў Рэспублікі Беларусь роднай з’яўляецца беларуская мова.
Беларуская мова адносіцца да ўсходнеславянскай падгрупы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Яна, безумоўна, мае шмат агульных граматычных і лексічных рыс з рускай і ўкраінскай мовамі. Аднак і спецыфічных адметнасцей багата ў нашай роднай мове. Гэта дзеканне і цеканне, аканне і яканне, зацвярдзелыя зычныя і суседняя мяккасць, у нескладовае і апостраф. А колькі самабытных беларускіх слоў! 
Дык давайце ж будзем размаўляць па-беларуску! І не толькі 21 лютага, а заўжды!

Нобелеўскую прэмію па літаратуры 2015 атрымала Святлана Алексіевіч

        „За шматгалосную творчасць – помнік пакутам і мужнасці ў наш час,” – такімі словамі Нобелеўскі камітэт абвесціў беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч пераможцай Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015.
        Патэнцыйнымі канкурэнтамі Алексіевіч сёлета былі Эн Карсан з Канады, Нгугі Ўа Тыёнга з Кеніі, Філіп Рот і Дон ДэЛіла з ЗША, Нурудын Фарах з Самалі, Пэтэр Гандке з Аўстрыі, японец Харукі Муракамі.
        Святлана Алексіевіч стала першай беларускай, якая атрымала гэтую прэстыжную прэмію.
         Летась Нобелеўская прэмію ў галіне літаратуры далі Патрыку Мад’яно. Святлана Алексіевіч таксама называлася сярод фаварытаў.
         Уручэнне  Нобэлеўскіх прэміяў адбудзецца ў Стакгольме 10 снежня. Лаўрэат атрымае $ 953 000.


Litara-A: Прыгожая моладзь чытае беларускія вершы





 Праект Litara-A – рэсурс для тых, «хто любіць літаратуру і любіць яе па-беларуску». Настаўнік мінскай гімназіі №23 Дзяніс Бурко і кіраўнік відэастудыі «Zvonka» Павал Доўнар здымаюць густоўныя ролікі, у якіх сімпатычныя юнакі і дзяўчаты дэкламуюць вершы беларускіх паэтаў.
Што прачытаць, абіраюць самі героі відэа: гэта могуць быць як творы класікаў, так і вершы сучасных аўтараў.
          Хлопцы з Litara-A кажуць, што кожны ахвочы можа звязацца з імі і выканаць улюбёны беларускі верш на прафесійную камеру. Гатовы ролік будзе змешчаны ў суполках праекта (youtube, facebook, vkontakte), у адным шэрагу з дэкламацыямі музыкі Вінсэнта і спартоўца Віталя Гуркова.
Спасылка на старонку праекта ў YouTube Літара-А








Рэліквію беларусаў - 

слуцкія паясы - ткалі 

толькі  мужчыны
І насілі паясы толькі мужчыны. І нават павязваць уладальнікам дапамагалі толькі мужчыны . Хадзіла павер'е , што калі жаночая рука дакранецца каштоўных нітак , тканіна пацямнее і пояс можна будзе адразу выкінуць. Знакамітыя паясы выпускала не толькі слуцкая мануфактура. Але нават у Францыі ў Ліёне паясы рабілі « па тыпу слуцкіх » і нават ставілі « слуцкую » метку .


Беларусы аднымі з першых у Еўропе , яшчэ ў 1517 годзе, мелі сваю друкаваную Біблію Беларускі першадрукар Францыск Скарына сваю выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе , дзе надрукаваў 23 ілюстраваныя кнігі Бібліі ў перакладзе на старабеларускую мову. У пачатку 1520- х гадоў пераехаў у Вільню і заснаваў друкарню. У ёй надрукаваны « Малая падарожная кніжыца » і Апостал . Рэнесансныя выдання Скарыны вылучаюцца высокай якасцю друку , своеасаблівымі ілюстрацыямі і гравюрамі , шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства.

А ЧЫМ УНІКАЛЬНА БЕЛАРУСКАЯ МОВА?


Паводле апошняга перапісу насельніцтва, роднай беларускую мову лічаць шэсцьдзясят працэнтаў жыхароў нашай краіны — крыху больш за пяць мільёнаў. Аднак звычайна размаўляе на ёй дома толькі трэць насельніцтва, а ўвогуле ў якасці гутарковай выкарыстоўваюць усяго 23 працэнты. Мы раскрыем некаторыя цікавыя факты пра беларускую мову, пасля якіх вам захочацца на ёй размаўляць.

Факт першы Даследаванні ЮНЕСКА сведчаць: беларуская мова — адна з самых мілагучных. Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова прамовіць некалькі слоў тыпу “пяшчо-о-ота”, “мі-і-іласць”, “натхне-е-енне” або прачытаць верш Рыгора Барадуліна “Матылёк”: Лілею млявы плёс люляе, З-пад злежаных аблок                                       здалёк Ляціць, віхлясты і бялявы, Пялёстак лёгкі — матылёк... Існуе і навуковае тлумачэнне гэтай мілагачнунасці. Яна абумоўлена ў першую чаргу мяккасцю, якая перадаецца ад суседніх гукаў, вялікай колькасцю адкрытых складоў, наяўнасцю ў мове адметнага санорнага гука “ў”, які ўжываецца, а таксама падаўжэннем многіх зычных: адцен-н-не, шматгалос-с-се, завугол-л-ле... Факт другі Беларуская мова — адна з самых багатых у свеце. Калі ў літаратурнай мове налічваецца дзесьці 250—500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля двух мільёнаў! На тэрыторыі Беларусі існуюць сотні гаворак. Што цікава, часам адрозніваюцца гаворкі не толькі суседніх вёсак, але і двух канцоў адной вёскі! Напрыклад, у пачатку вёскі могуць казаць “шапа”, “пляшка”, “лаўка”, “калодзезь”, а праз колькі хат — “шафа”, “бутэлька”, “крама”, “студня”. Яшчэ адзін доказ багацця нашай мовы. Расіянін, да прыкладу, гаворыць: “Я люблю эту женщину. Я люблю котлеты с картошкой. Я люблю смотреть, как солнце заходит”. У беларускай мове на гэтыя тры выпадкі ёсць тры розныя словы. Факт трэці Наша мова з’яўляецца адной з самых меладычных. Беларуская мова адрозніваецца вялікай колькасцю не толькі дыялектных слоў, але і песень. Уся справа ў простых сказах, выразных словах ды той жа мілагучнасці. Беларускай мове няма роўных у свеце ні па разнастайнасці мелодый, ні па іх самабытнасці. Зборнік “Цёплыя вечары ды халодныя ранкі... czyli Сo spiewano w Feliksowie”, у які ўключаны песні, запісаныя ў вёсцы Феліксава Лідскага раёна, стаў сапраўднай з’явай у еўрапейскім мастацтве. Народныя творы беларусаў настолькі ўразілі музычных італьянцаў, што яны нават “перахрысцілі” іх у “Песні Атлантыды”. Аўтар публикацыі: Людміла МіНКЕВіЧ
Чытаць поны варыянт на партале «СБ»: http://www.sb.by/ng/kultura-5/article/samaya-samaya-mova-maya.html



1 комментарий:

  1. Анонимный13/8/20 6:04 PM

    Г-н Бенджамін падышоў і вышэй за свае патрабаванні, каб дапамагчы мне з маёй пазыкай, якую я выкарыстаў, каб пашырыць свой аптэчны бізнес, яны былі дружалюбнымі, прафесійнымі і абсалютнымі каштоўнымі камянямі для працы. Я рэкамендую ўсім, хто шукае крэдыт, звяртацца. Lfdsloans@outlook.com.WhatsApp ... +19893943740.

    ОтветитьУдалить