8.10.15

Нобелеўскую прэмію па літаратуры 2015 атрымала Святлана Алексіевіч

        „За шматгалосную творчасць – помнік пакутам і мужнасці ў наш час,” – такімі словамі Нобелеўскі камітэт абвесціў беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч пераможцай Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015.
        Патэнцыйнымі канкурэнтамі Алексіевіч сёлета былі Эн Карсан з Канады, Нгугі Ўа Тыёнга з Кеніі, Філіп Рот і Дон ДэЛіла з ЗША, Нурудын Фарах з Самалі, Пэтэр Гандке з Аўстрыі, японец Харукі Муракамі.
        Святлана Алексіевіч стала першай беларускай, якая атрымала гэтую прэстыжную прэмію.
         Летась Нобелеўская прэмію ў галіне літаратуры далі Патрыку Мад’яно. Святлана Алексіевіч таксама называлася сярод фаварытаў.
         Уручэнне  Нобэлеўскіх прэміяў адбудзецца ў Стакгольме 10 снежня. Лаўрэат атрымае $ 953 000.

Комментариев нет:

Отправить комментарий