9.9.15

Род назоўнікаў. Цяжкасці перакладу. Скланенне словазлучэнняў.
Некаторыя назоўнікі у беларускай мове, у адрозненні ад рускай, маюць іншы род, што часта выклікае пэўныя цяжкасці. Далей прыведзены прыклады, на якія трэба звярнуць увагу. Яны часцей усяго сустракаюцца ў дамашніх работах, кантрольных заданнях, дыктантах і г.д.

Перакласці словазлучэнні на беларускую мову, вызначыць род назоўнікаў.Запісаць словазлучэнні ў родным, давальным i месным склонах.
Стройный тополь (мужской род) — стройная таполя (жаночы род)
Р. стройнай таполі, Д. стройнай таполі, М. аб стройнай таполі

Старинная запись (женский род) — старажытны запіс (мужчынскі род)
Р. старажытнага запісу, Д. старажытнаму запісу, М. аб старажытным запісе

Новая шинель (женский род) — новы шынель (мужчынскі род)
Р. новага шыняля, Д. новаму шынялю, М. аб новым шынялі

Спелое яблоко (средний род) — саспелы яблык (мужчынскі род)
Р. саспелага яблыка, Д. саспеламу яблыку, М. аб саспелым яблыку

Едкая гарь (женский род) — едкі гар (мужчынскі род)
Р. едкага гару, Д. едкаму гару, М. аб едкім гары

Старый комод (мужской род) — старая камода (жаночы род)
Р. старой камоды, Д. старой камодзе, М. аб старой камодзе

Широкая дверь (женский род) — шырокія дзверы (множны лік)
Р. шырокіх дзвярэй, Д. шырокім дзвярам, М. аб шырокіх дзвярах

Мелкая крупа (женский род) — дробныя крупы (множны лік)
Р. дробных круп, Д. дробным крупам, М. аб дробных крупах

Неполная опись (женский род) — няпоўны вопіс (мужчынскі род)
Р. няпоўнага вопісу, Д. няпоўнаму вопісу, М. аб няпоўным вопісе

Белая черемуха (женский род) — белая чаромха (жаночы род)
Р. белай чаромхі, Д. белай чаромсе, М. аб белай чаромсе

Настенная живопись (женский род) — насценны жывапіс (мужчынскі род)
Р. насценнага жывапісу, Д. насценнаму жывапісу, М. аб насценным жывапісе

Нестерпимая боль (женский род) — нясцерпны боль (мужчынскі род)
Р. нясцерпнага боля Д. нясцерпнаму болю М. аб нясцерпным болі

Синие чернила (множественное число) — сінія чарніла (адзіночны лік, ніякі род)
Р. сіняга чарніла Д. сіняму чарнілу М. аб сінім чарніле

Красивая шаль (женский род) — прыгожы шаль (мужчынскі род)
Р. прыгожага шаля Д. прыгожаму шалю М. аб прыгожым шалі

Горькая полынь (женский род) — горкі палын (мужчынскі род)
Р. горкага палыну Д. горкаму палыну М. аб горкім палыне

Трудовая мозоль (женский род) — працоўны мазоль (мужчынскі род)
Р. працоўнага мазаля Д. працоўнаму мазолю М. аб працоўным мазалі

Бронзовая медаль (женский род) — бронзавы медаль (мужчынскі род)
Р. бронзавага медалю Д. бронзаваму медалю М. аб бронзавым медалі

Песчаная насыпь (женский род) — пясчаны насып (мужчынскі род)
Р. пясчанага насыпа Д. пясчанаму насыпу М. аб пясчаным насыпе

Неразборчивая подпись (женский род) — неразборлівы подпіс (мужчынскі род)
Р. неразборлівага подпісу Д. неразборліваму подпісу М. аб неразборлівым подпісе

Комментариев нет:

Отправить комментарий