Праект Litara-A – рэсурс для тых, «хто любіць літаратуру і любіць яе па-беларуску». Настаўнік мінскай гімназіі №23 Дзяніс Бурко і кіраўнік відэастудыі «Zvonka» Павал Доўнар здымаюць густоўныя ролікі, у якіх сімпатычныя юнакі і дзяўчаты дэкламуюць вершы беларускіх паэтаў.
Показаны сообщения с ярлыком мова. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком мова. Показать все сообщения
4.10.16
21.2.16
ДА МІЖНАРОДНАГА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ
ШТОГОД 21 ЛЮТАГА ВА ЎСІМ СВЕЦЕ АДЗНАЧАЕЦЦА МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ. СВЯТА ГЭТА, АБВЕШЧАНАЕ 17 ЛІСТАПАДА 1999 ГОДА НА 30-Й СЕСІІ ЮНЕСКА, НАКІРАВАНА НА ЗААХВОЧВАННЕ МОЎНАЙ РАЗНАСТАЙНАСЦІ І ШМАТМОЎНАЙ АДУКАЦЫІ І СПРЫЯЕ ЎСВЕДАМЛЕННЮ МОЎНЫХ І КУЛЬТУРНЫХ ТРАДЫЦЫЙ, ЯКІЯ ГРУНТУЮЦЦА НА ЎЗАЕМАРАЗУМЕННІ, ЦЯРПІМАСЦІ І ДЫЯЛОГУ. ЗАРАЗ У СВЕЦЕ НАЛІЧВАЕЦЦА КАЛЯ 6 ТЫСЯЧ МОЎ, І, ПА ПРАГНОЗАХ СПЕЦЫЯЛІСТАЎ, НЕДЗЕ 40 % З ІХ У БЛІЖЭЙШЫ ЧАС МОГУЦЬ ЗНІКНУЦЬ. ТАМУ НЕВЫПАДКОВА, ШТО ГУЧЫЦЬ ЗАКЛІК ЗБЕРАГЧЫ КОЖНУЮ МОВУ ЯК УВАСАБЛЕННЕ ЎНІКАЛЬНАГА СВЕТАБАЧАННЯ, ЯК ЖЫВУЮ І НАЙКАШТОЎНЕЙШУЮ СПАДЧЫНУ НАРОДАЎ. «РОДНАЯ МОВА, – ЯК ЗАЗНАЧЫЎ У 2009 ГОДЗЕ ГЕНЕРАЛЬНЫ ДЫРЭКТАР ЮНЕСКА КАІХІРА МАЦУУРА, – НЕАЦЭННА ДЛЯ КОЖНАГА З НАС. НА РОДНАЙ МОВЕ МЫ ГАВОРЫМ НАШЫ ПЕРШЫЯ СЛОВЫ І НАЙЛЕПШ ВЫКАЗВАЕМ СВАЕ ДУМКІ. ГЭТА ТАЯ АСНОВА, НА ЯКОЙ УСЕ ЛЮДЗІ БУДУЮЦЬ СВАЮ АСОБУ З МОМАНТУ СВАЙГО ПЕРШАГА ЎЗДЫХУ, І ЯНА ТОЕ, ШТО АРЫЕНТУЕ НАС НА ПРАЦЯГУ ЎСЯГО ЖЫЦЦЯ. ЯНА З’ЯЎЛЯЕЦЦА СПОСАБАМ, З ДАПАМОГАЙ ЯКОГА МОЖНА НАВУЧЫЦЬ ПАВАЖАЦЬ СЯБЕ, СВАЮ ГІСТОРЫЮ, СВАЮ КУЛЬТУРУ І ГАЛОЎНАЕ – ІНШЫХ ЛЮДЗЕЙ З УСІМІ ІХ АСАБЛІВАСЦЯМІ».
Для большасці жыхароў Рэспублікі Беларусь роднай з’яўляецца беларуская мова.
Беларуская мова адносіцца да ўсходнеславянскай падгрупы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Яна, безумоўна, мае шмат агульных граматычных і лексічных рыс з рускай і ўкраінскай мовамі. Аднак і спецыфічных адметнасцей багата ў нашай роднай мове. Гэта дзеканне і цеканне, аканне і яканне, зацвярдзелыя зычныя і суседняя мяккасць, у нескладовае і апостраф. А колькі самабытных беларускіх слоў!
Дык давайце ж будзем размаўляць па-беларуску! І не толькі 21 лютага, а заўжды!
14.11.15
А ЧЫМ УНІКАЛЬНА БЕЛАРУСКАЯ МОВА?
Паводле апошняга перапісу насельніцтва, роднай беларускую мову лічаць шэсцьдзясят працэнтаў жыхароў нашай краіны — крыху больш за пяць мільёнаў. Аднак звычайна размаўляе на ёй дома толькі трэць насельніцтва, а ўвогуле ў якасці гутарковай выкарыстоўваюць усяго 23 працэнты. Мы раскрыем некаторыя цікавыя факты пра беларускую мову, пасля якіх вам захочацца на ёй размаўляць.Факт першы Даследаванні ЮНЕСКА сведчаць: беларуская мова — адна з самых мілагучных.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)



